Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра

Адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

 ____________________ А.І. Жук

____________________ 2008 г.

 

Рэгістрацыйны № ТД-__________/тып.

ГІСТОРЫЯ РАСІІ І УКРАІНЫ

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

Гісторыя (па накірунках)

 

УЗГОДНЕНА Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі   ____________________У.Л. Клюня   _____________________ 2008 г.   УЗГОДНЕНА Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь   ____________________ Ю. І. Міксюк ____________________ 2008 г.   Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»   __________________ І. В. Казакова __________________ 2008 г.  
  Эксперт-нормакантралёр __________________ __________________ 2008 г.  

 

Мінск 2008


Складальнікі:

I. В. Аржахоўскi, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяр­жаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;

Ю. А. Блашкоў,дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

В. В. Брыгадзіна,дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

І. А. Літвіноўскі,дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

В. I. Мянькоўскi,прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;

С. В. Пазняк,дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

В. В. Сяргеенкава,дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаў­нага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

А. А. Яноўскi,загадчык кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, прафесар.

Рэцэнзенты:

Кафедра гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

 

У. Я. Казлякоў,прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, доктар гістарычных навук, прафесар.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

 

Кафедрай гісторыі Расіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага 

універсітэта (пратакол № 15 ад 15 мая 2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

 (пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях Вучэбна-метадычнага аб’яднання вузаў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 4 ад 22. 05. 2008 г.)

 

 

Адказны за рэдакцыю:А. А. Яноўскі

Адказны за выпуск:В. В. Сяргеенкава


Змест

 

1. Тлумачальная запіска................................................................... 4
2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план …………………........... 10
3. Змест вучэбнай дысцыпліны…………………..……………..... 15
4. Крыніцы і літаратура............………………………………........ 53

 


 

Тлумачальная запіска

 

Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, што навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. У ёй абноўлены змястоўны матэрыял, зроблены акцэнт на кампетэнтнасны падыход, значна пашырана самастойная праца студэнта, прадугледжана выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У рамках узаемнага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

— Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) (зацверджаны 29.05. 2008);

— Макет тыпавой вучэбнай праграмы дысцыпліны сацыяльна- гуманітарнага цыклу вышэйшай адукацыі першай ступені (Метадычныя рэкамендацыі для распрацоўшчыкаў тыпавых вучэбных праграм, 2007 г.). Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007 г.;

— Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12. 2007 г.).

У вучэбнай праграме ўлічаны наступныя патрабаванні адукацыйнага стандарта цыклу сацыальна-гуманітарных дысцыплін:

 

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

 

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;

кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы ў рэчышчы адукацыйнай праграмы першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;

– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму;

– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння;

– кампетэнцыя камунікацыі;

– кампетэнцыя зберажэння здароўя;

– кампетэнцыя самаўдасканалення.

Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.

Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

– валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу;

– сфарміраванне крытычнага мыслення;

– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

– уменне працаваць у камандзе;

– сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 286; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!