Адукацыя і навука Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).



Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Прыняцце Закона аб адукацыі і Закона аб культуры 1991 г. Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай. Рэформа агульнаадукацыйнай школы, змены ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ. Развіццё навукі ў вышэйшай школе. Балонскі працэс і мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. БДУ. ГДУ імя Ф. Скарыны. Рэформа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць.

 

Канфесійнае развіццё Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

Канфесійная структура грамадства і яе дынаміка. Актывізацыя духоўнага патэнцыялу рэспублікі. Нацыянальна-культурнае адраджэнне і роля рэлігіі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні, узаемаадносіны дзяржавы і царквы.

 

Культурнае жыццё Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

Новы этап у развіцці літаратуры, мастацтва. Публіцыстыка                  А. Адамовіча. С. Алексеевіч. Гістарычная тэматыка. Паэзія. Драматычныя творы А. Дударава. Новыя рысы ў горадабудаўніцтве, архітэктуры. Аднаўленне храмавага дойлідства.Творчасць мастакоў А. Марачкіна, М. Селешчука,     М. Купавы і інш. Тэатральнае жыцце. Новыя формы і змест. Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі “Вольная сцэна”. Новыя тэатральныя пастаноўкі. Музыка. У. Солтан. Оперы. Сімфоніі Дз. Смольскага, В. Войціка. Песенны жанр. Рок-музыка. Беларускія музычныя гурты. Беларускі балет. Пастаноўкі     В. Елізар'ева. Кінарэжысеры. М. Пташук, В. Дашук. Тэатральныя, музычныя і кінафестывалі. “Славянскі базар” у Віцебску.

Літаратура

1. Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі [і інш.]; пад рэд. М.М.Чарняўскага. – Мiнск: Беларуская навука, 1997. – 424 с.

2. Архітэктура Беларусі : Энцыклапедычны даведнiк / Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал.: А.А. Воінаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мiнск : Беларуская Энцыклапедыя, 1993. – 620 с.

3. Асветнікі зямлі Беларускай Х – пач. ХХ ст.: энцыкл.давед. / рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. – Мiнск: БелЭн, 2001. – 490 с.

4. Беларусы : у 13 т. / рэдкал.: В.К. Бандарчык (гал рэд.) [i iнш.]. – Мiнск : Беларуская навука, 1995–2010. – Т. 3 : Гiсторыя этналагiчнага вывучэння / В.К. Бандарчык [i iнш.]. – 1999. – 365 с.

5. Беларусы: у 13 т. / рэдкал.: М.Ф. Пiлiпенка (гал рэд.) [i iнш.]. – Мiнск : Беларуская навука, 1995–2012. – Т. 2 : Дойлiдства / А.I. Лакотка [i iнш.]. – 1997. – 758 с.

6. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1-2. / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш. ]– 2-е выд. Мінск: БелЭн, 2007.

7. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2008. – Т. 1: Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Ю. Бохан [і інш.]. – 2000. – 351 с.

8. Гiстoрыя Беларусi: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялiкага Княства Лiтоускага / Ю. Бохан (i iнш.); рэдкал.: М. Касцюк (гал.рэд.). - Мiнск: Экаперспектыва, 2008. - 688 с.

9. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2008. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.

10. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2008. – Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII–пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. – 2005. – 518 с.

11. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2008. – Т. 5: Беларусь у 1917-1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]. – 2006. – 613 с.

12. Гiсторыя сялянства Беларусi са старажытных часоў да нашых дзён: у 3 т. – Мiнск: Беларус. навука, 2002. – Т. 2: Гiсторыя сялянства Беларусi ад рэформы 1861 г. да сакавiка 1917 г. / З.Е. Абезгаўз [iiнш.]; пад рэд. В.П. Панюцiча. – 552 с.

13. Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. / редкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мінск : Навука і тэхніка. – 1987–1994.

14. Канфесіі на Беларусі (к. XVIII - XX ст.) / В.В. Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; пад рэд. У.І. Навіцкі. – Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1998. – 340 с.

15. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. - 5-е изд. - Минск : Аверсэв, 2005. – 604 с.

16. Лазука, Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва : у 2 т. / Б.А. Лазука. – Мiнск : Беларусь, 2007. – Т 2 : XVIII – пачатак XXI ст. – 351 с.

17.   Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – начала XX вв. / Академия наук БССР. Институт истории ; редкол.: А.А. Гусак (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Наука и техника, 1996. – 527 с.

18. Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Подокшин. – Мiнск : Бел. Навука, 2003. – 316 с.

19. Франциск Скорина и его время : энцикл. справочник / редкол.: И.П. Шамякин [и др.] – Минск: БелСЭ, 1990. – 631 с.

20. Чантурия, В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии / В. А. Чантурия. – Минск : Полымя, 1986. – 236 с.

21. Чигринов П.Г., Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. - 3-е изд., испр. - Минск : Вышэйшая школа, 2007. – 463 с.

22. Шалькевіч, В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В.Ф. Шалькевiч – Мiнск: МНС, 2002. – 248 с.

23. Бярозкiна, Н.Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVI- пачатак ХХ ст.) / Н.Ю. Бярозкiна. – Мiнск : Беларуская навука, 1998. – 199 с.

24. Экономическая история Беларуси: учебное пособие. / под ред. В.И. Голубовича [и др.] – Мн.: Экоперспектива, 2001. – 400 с.

25. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / рэдкал. : І.П. Шамякін . – Мiнск: БелСЭ, 1989. – 575 с.

26. Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / Я.А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000–2003. – 2 ч.

27. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь : вучэб. дапаможнік / Л. Лыч, У. Навiцкi. 2-е выд. – Мiнск : ВП «Экаперспектыва», 1997. – 453 с.

28. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусi : вучэб. дапаможнік / С.А. Парашкоў. 2-е выд. – Мiнск : Беларуская навука, 2004. – 444 с.

29. Хрестоматия по истории Беларуси : в 2 ч. : учеб. пособие / сост.: Я. И. Трещенок [и др.] ; под науч. ред. К. М. Бондаренко. - Минск : Изд. центр БГУ, 2008.

30. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш. –

Мінск: Беларус. энцыкл., 1993–2001. – 6 т.

 

 

ПЫТАННІ ДА

дзяржаўнага экзамена па гісторыі айчыннай і ўсеагульнай

1-21 03 01 01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»

Год

Гісторыя Беларусі

1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: асноўныя этапы сацыяльнай, гаспадарчай і этнічнай эвалюцыі.

2. Аб`яднанні крывічаў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Шматукладнае грамадства і складванне феадальных адносін. Полацкае і Тураўскае княства ў IX - XIII стст.

3. Культура і рэлігія беларускіх зямель у IX--XIII ст.

4. Унутрапалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – XV ст.ст.

5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XIV – першай палове XVII стст.

6. Унутрыпалітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI – сярэдзіне XVII стст.

7.  Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI – сярэдзіне XVII ст.ст.

8.  Асноўныя канцэпцыі фарміравання беларускай народнасці і паходжання назвы “Белая Русь”. Культура Беларусі ў XIV - першай палове XVII ст.

9.  Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

10.  Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

11.  Культура Беларусі ў другой палове XVII–XVIII ст.

12.  Канфесіі ў Беларусі ў XIV–XVIII ст.

13.  Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Сацыяльны і канфесійны склад насельніцтыва Беларусі. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму. Увядзенне расійскага заканадаўства (канец XVIII– першая палова XIX стст.).

14. Нацыянальна-культурная палітыка царызму ў Беларусі. Адукацыя і развіццё навуковага беларусазнаўства (канец XVIII- першая палова XIX ст.). Развіцце архітэктуры і мастацкай культуры.

15. Сельская гаспадарка і становішча сялян Беларусі ў першай палове XIX ст. Формы і характар сялянскай барацьбы. Развіццё шляхоў зносін і гандлю на Беларусі, узрастанне ролі гарадоў і мястэчак.

16. Крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін і адмена прыгоннага права. Асаблівасці ажыццяўлення аграрных рэформ у Беларусі. Сельская гаспадарка Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст.ст.

17. Паўстанне 1863–1864 гг. у Беларусі: прычыны, характар і ход паўстання. К.Каліноўскі.

18. Прамысловасць Беларусі ў XIX ст.: этапы, спецыялізацыя і асаблівасці яе развіцця. Фарміраванне рабочага класа Беларусі. Рабочы рух у другой палове XIX – пачатку XX ст. Развіццё гарадоў Беларусі , транспарт і гандль у 60 –я гады ХІХ – пачатку XX стст. 

19. Этнічная тэрыторыя беларусаў. Саслоўны, нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва Беларусі. Фарміраванне беларускай нацыі. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму на Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.ст.

20. Культура Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Развіццё навуковага беларусазнаўства.

21. Беларускі нацыянальны рух у канцы XIX – пачатку XX ст.: асноўныя напрамкі развіцця.

22. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.).

23. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця сацыяльна-эканамічных і палітычных падзей на Беларусі ў 1917 г. Усебеларускі з`езд ( кангрэс) у снежні 1917 г.

24. Германская акупацыя ў 1918 г. Беларусі. Абвяшчэнне БНР. Абвяшчэнне ССРБ, яе тэрыторыя. Фарміраванне першага ўрада ССРБ. І з`езд Саветаў ССРБ і яго рашэнні.

25. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1920-я гг. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 30-я гады ХХ ст.

26. Індустрыялізацыя ў БССР.

27. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР

28. Эканамічнае становішча, грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). Уз`яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

29. Культура Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.)

30. БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

31. Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (да сярэдзіны 1950-х гг.).

32. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (да сярэдзіны 1950-х гг.).

33. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у сярэдзіне1950-х – 1980-ыя гг.

34. Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у сярэдзіне1950-х –   1980-ыя гг.

35. Культурнае жыццё БССР у сярэдзіне 1950-х – 1980-ыя гг.

36. Сацыяльна-эканамічнае становішча і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

37. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. – пачатку XXI ст.: дасягненні, праблемы, перспектывы.

38. Адукацыя і навука Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

39. Канфесійнае развіццё Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

40. Культурнае жыццё Беларусі (1990-ыя гг. – пачатак XXI ст.).

 

 

УСЕАГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ

 


Дата добавления: 2018-06-01; просмотров: 581; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!