Беларусь у пасляваенны перыяд (1945-1985)



1.БССР падпісала статут ААН у:

o         1944г.;

•         1945г.;

o         1948г.;

o         1955г.

2.Савет эканамічнай узаемадапамогі зацверджан у:

o         1947г.;

•         1949г.;

o         1951г.;

o         1953г.

3.“План Маршала” – гэта:

o         праграма мірнага суіснавання паміж дзяржавамі;

•         праграма аднаўлення развіцця Еўропы;

o         праграма разбраення;

o         праграма нарошчвання ваеннага патэнцыялу.

4. У сувязі з велізарнымі разбурэннямі Мінска ў Вялікай Айчыннай вайне паўстала пытанне аб пераносе сталіцы БССР у горад:

1) Полацк

2) Віцебск

3) Магілёў

4) Гомель

5.Аперажальнымі тэмпамі ў БССР у пасляваенны час расла:

o         лёгкая прамысловасць;

•         цяжкая прамысловасць;

o         сельскагаспадарчая вытворчасць;

o         вытворчасць тавараў народнага спажывання.

6.Галіны прамысловасці, якія пачалі развівацца ў БССР у першыя пасляваенныя гады:

o         хімічная і нафтахімічная;

•         аўтамабіле- і трактарабудаванне;

o         электратэхнічная;

o         лесаперапрацоўчая і гарбарная.

7. У 1947 г. прамысловасцю БССР быў выпушчаны першы:

1) трактар “Беларус”

2) аўтамабіль-самазвал МАЗ-205

3) кар’ерны самазвал БелАЗ

4) халадзільнік

8. У 1950 г. прамысловасць БССР пачала серыйны выпуск:

1) радыёпрыёмнікаў

2) аўтамабіляў

3) халадількікаў

4) трактароў

 

9. За гады чацвёртай пяцігодкі (1946–1950 гг.) ўпершыню ў БССР быў асвоены выпуск:

1) будаўнічых матэрыялаў

2) абутку

3) веласіпедаў

4) сельскагаспадарчых машын

10. У гады пятай пяцігодкі (1951–1955 гг.) прамысловасць Беларусі пачала вытворчасць:

1) такарных станкоў

2) 25-тонных самазвалаў

3) сельскагаспадарчых машын

4) штучнага валакна

11. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б і старшынёй СНК БССР, фактычным кіраўніком рэспублікі, у першыя пасляваенныя гады быў:

1) П.К. Панамарэнка

2) М.І. Гусараў

3) М.С. Патолічаў

4) К.Т. Мазураў

12. Старшынёй Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР, вышэйшага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады, на працягу амаль 20 пасляваенных гадоў з’яўляўся:

1) П.К. Панамарэнка

2) В.І. Казлоў

3) С.В. Прытыцкі

4) П.М. Машэраў

13. Кіраўніком Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі з 1947 па 1954 г. з’яўляўся:

1) К.Т. Мазураў

2) М.С. Патолічаў

3) С.В. Прытыцкі

4) П.М. Машэраў

14. Найбольш поўна падзеі Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў рамане-эпапеі, дзе адзін з галоўных герояў Канстанцін Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой – гэта:

1) “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага

2) “Векапомныя дні” Міхася Лынькова

3) “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна

4) “Мінскі напрамак” Івана Мележа

15. Першым беларускім “партызанскім”раманам, які стаў значнай з’явай у літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, стаў твор:

1) “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага

2) “Векапомныя дні” Міхася Лынькова

3) “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна

4) “Мінскі напрамак” Івана Мележа

16.Адзіная форма гаспадарання на зямлі, якая існавала ў БССР у пасляваенны час:

o         сельская абшчына;

o         хутарская гаспадарка;

•         калгасная сістэма;

o         фермерская гаспадарка.

17.Прыняцце БССР у лік краін-заснавальніц ААН перш за ўсё засведчыла прызнанне:

o         БССР як рэспублікі ў складзе СССР;

o         БССР як суверэннай, незалежнай дзяржавы;

•         вялікага ўкладу БССР у разгром фашызму, панесеных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт;

o         перадачы Польшчы шэрагу раёнаў Беласточчыны.

18.Інтэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі звязаны з:

•         ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў;

o         павелічэннем колькасных паказчыкаў вытворчасці;

o         памяншэннем прадукцыйнасці працы;

o         захаваннем энергазатрат на адзінку вытворчасці.

19. Згодна з рэформай 1957 г. была ўведзена новая сістэма кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам на аснове:

1) галіновага прынцыпу

2) выкарыстання метадаў эканамічнага стымулявання

3) тэрытарыяльнага прынцыпу

4) поўнай самастойнасці суб’ектаў гаспадарання

20.Будаўніцтва Салігорска, Наваполацка, Светлагорска сведчыла аб працэсе:

o         інтэнсіфікацыі;

o         спецыялізацыі;

o         экстэнсіфікацыі;

•         урбанізацыі.

21. Галоўным паказчыкам работы прадпрыемстваў, ўведзеным эканамічнай рэформай 1965 г., стаў паказчык аб’ёму:

1) валавай прадукцыі

2) рэалізаванай прадукцыі

3) выплачанай заработнай платы

4) прыбытку

22. На працягу 1970-х – першай паловы 1980-х гг. у БССР узніклі новыя галіны прамысловай вытворчасці, сярод іх:

1) радыётэхнічная

2) машынабудаванне

3) чорная металургія

4) нафтахімічная

23. Асаблівасцю народнай гаспадаркі БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. было пераважнае развіццё:

1) хімічнай прамысловасці

2) галін, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну

3) цяжкай і абароннай прамысловасці

4) сельскай гаспадаркі

24. Новай галіной прамысловасці БССР у 1970-я гг. стала:

1) вытворчасць хімічных валокнаў

2) радыётэхнічная прамысловасць

3) цэлюлозна-папяровая вытворчасць

4) парашковая металургія

25.Пасаду першага сакратара ЦК КПБ з 1956г. займаў:

•         К.Мазураў;

o         М. Патолічаў;

o         Ц.Кісялёў;

o         П.Машэраў.

26. У другой палове 1950-х гг. камсамол Беларусі прыняў актыўны ўдзел у вырашэнні адной з важных на той час народнагаспадарчых задач Савецкага Саюза:

1) будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі

2) будаўніцтве Днепрагэса

3) будаўніцтве Магніткі

4) асваенні цалінных і абложных зямель Казахстана

 

27. У 1965 – 1980 гг. першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком рэспублікі з’яўляўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху Беларусі:

1) П.К. Панамарэнка

2) М.І. Гусараў

3) К.Т. Мазураў

4) П.М. Машэраў

 

28. У гады “застою” спробу навядзення парадку і дысцыпліны, барацьбы супраць карупцыі ў Савецкай краіне ажыццявіў:

1) М.С. Хрушчоў

2) Л.І. Брэжнеў

3) Ю.У. Андропаў

4) К.У. Чарненка

29. У мірны пасляваенны час каля 30 тыс. беларусаў прайшлі выпрабаванне вайной у час службы ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у:

1) Іране

2) Афганістане

3) Пакістане

4) Іраку

 

30. Кіраўніком савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прыняцці яе Статута з’яўляўся ўраджэнец Гомельшчыны:

1) В.М. Молатаў

2) А.А. Грамыка

3) К.В. Кісялёў

4) М.М. Літвінаў

31. Дэлегацыя БССР прыняла ўдзел у заснаванні ААН на міжнароднай канферэнцыі ў:

1) Сан-Францыска

2) Нью-Йорку

3) Патсдаме

4) Ялце

32.Кінарэжысёр, які экранізаваў раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”:

•         Б.Сцяпанаў;

o         Ю.Тарыч;

o         У.Корш-Саблін;

o         В.Тураў.

33.Скульптар, адзін з аўтараў помніка Якубу Коласу на аднайменнай плошчы ў Мінску:

o         А.Глебаў;

•         А.Анікейчык;

o         З.Азгур;

o         С.Селіханаў.

34.Аповесць У.Караткевіча:

•         “Дзікае паляванне караля Стаха”;

o         “Кар’ер”

o         “Сэрца на далоні”;

o         “Глыбокая плынь”.

35.Навучальныя установы, навучанне ў якіх было арыентавана на падрыхтоўку рабочых:

o         тэхнікумы;

o         інстытуты;

•         прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

o         ліцэі.

36.Метад сацыялістычнага рэалізму ў першую чаргу патрабаваў:

o         паказу пачуццяў чалавека, звязаных з яго асабістым жыццём;

o         усебаковага адлюстравання асаблівасцей нацыянальна-культурнага жыцця;

•         асэнсавання рэалій жыцця, звязаных з сацыялістычным будаўніцтвам;

o         асвятлення ўсёй праўды аб мінулай вайне.

37.Прыняцце рэспубліканскай праграмы “Інтэнсіфікацыя” азначала магчымасць дасягнення росту вытворчасці за кошт:

o         павелічэння колькасці працоўных, прадпрыемстваў, фінансавых сродкаў;

•         павелічэння прадукцыйнасці працы і паляпшэння якасці прадукцыі;

o         поўнай адмовы ад дзярэжаўнага фінансавання;

o         раздзяржаўлення эканомікі.

38.Прыватызацыя – гэта:

o         метад планавага цэнтралізаванага вядзення гаспадаркі;

•         перадача ці продаж у прыватную ўласнасць часткі дзяржаўнай маёмасці;

o         узмацненне кантролю з боку дзяржавы за якасцю выпускаемай прадукцыі;

o         пераход прадпрыемстваў да самафінансавання.

39.“Курс XX з’езда” пачаў ажыццяўляцца з:

o         1953г.;

•         1956г.;

o         1961г.;

o         1965г.

40.Праявай палітычнага валюнтарызму з’яўляецца:

o         улік важнейшых заканамернасцей у грамадска-палітычным жыцці;

o         пераадоленне і крытыка культу асобы;

•         ігнараванне аб’ектыўных законаў грамадскага развіцця і ператварэнне ролі кіруючай асобы ў вызваленчую;

o         выкананне прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму.

41.Тэрмін, які сведчыць аб працэсе адноснай дэмакратызацыі грамадства:

o         культ асобы;

o         рэпрэсіі;

•         рэабілетацыя;

o         таталітарны палітычны рэжым.

42.“Адліга” у палітычным жыцці БССР наступіла ў:

o         1952г.;

•         1953г.;

o         1954г.;

o         1955г.

43.Пераход да ўсеагульнай адукацыі зроблен у:

o         1964г.;

o         1965г.;

•         1966г.;

o         1963г.

44.Рэарганізацыя кіравання прамаслывасцю (пераход да саўнаргасаў) адбылася ў:

o         1954г.;

o         1956г.;

•         1957г.;

o         1958г.

45.Рэарганізацыя сістэмы кіравання народна-гаспадарчым комплексам у 1957 г. заключалася ў пераходзе да:

o         галіновага прынцыпу;

•         тэрытарыяльнага прынцыпу;

o         абласнога прынцыпу;

o         аўтаномнага прынцыпу.

46.Галоўным напрамкам рэформы 1965г. было:

o         падбор і растаноўка кіруючых кадраў;

o         паляпшэнне работы ВНУ;

•         узмацненне эканамічных метадаў кіравання;

o         умацаванне матэрыяльнай базы культурных устаноў.

47.На XXІІ з’ездзе КПСС была прынята праграма:

o         калектывізацыі;

o         індустрыялізацыі;

o         сацыялізму;

•         будаўніцтва камунізму.

48.М.У.Гусараў, М.С.Патолічаў, К.Т.Мазураў – гэта:

o         кіраўнікі Міністэрстваў і ведамстваў;

o         дэпутаты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

•         першыя сакратары ЦК КПБ;

o         прадстаўнікі ААН.

49.Гаспадарчая рэформа А.Касыгіна пачалася ў:

o         1963г.;

•         1965г.;

o         1966г.;

o         1967г.

50.Званне “Горад-герой” Мінск атрымаў у:

o         1968г.;

•         1974г.;

o         1978г.;

o         1980г.

51.Палітыка перабудовы бярэ пачатак ў:

o         1981г.;

o         1984г.;

•         1985г.;

o         1986г.

52.Ініцыятарам палітыкі перабудовы стаў генеральны сакратар ЦК КПСС:

o         М.С. Хрушчоў;

o         Л.і. Брэжнеў;

o         Ю.У. Андропаў;

•         М.С.Гарбачоў.

53.З 1965г. па 1980г. Кампартыю Беларусі ўзначальваў:

•         П.М.Машэраў;

o         К.Т.Мазураў;

o         П.К. Панамарэнка;

o         В.Ф.Купрэвіч.

54.Аднаўленне добрага імя і правоў рэпрэсаваных – гэта:

o         рэпатрыяцыя;

•         рэабілітацыя;

o         ратыфікацыя;

o         рэпарацыя.

55.Аўтарам раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі” з’яўляецца:

o         Я.Брыль;

o         І.Шамякін;

o         А.Маўзон;

•         У.Караткевіч.

56.Вядучым відам транспарту ў БССР у 70-80-х гг. з’яўляўся:

o         аўтамабільны;

•         чыгуначны;

o         паветраны;

o         трубаправодны.

57.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка:

o         1980г.;

o         1982г.;

•         1986г.;

o         1988г.

 

58. Вялікі ўклад у асваенне космасу ўнёс лётчык-касманаўт, беларус:

1) Г.М. Грэчка

2) П.І. Клімук

3) П.Р. Паповіч

4) А.А. Лявонаў

59. Васіль Быкаў звярнуўся да тэмы партызанскай барацьбы беларускага народа ў аповесці:

1) “Абеліск”

2) “Дажыць да світання”

3) “Мёртвым не баліць”

4) “Здрада”

60. У дэтэктыўным жанры была адлюстравана непарыўная сувязь гістарычнага мінулага і сучаснага ў творы У. Караткевіча, за які ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР, – гэта:

1) “Дзікае паляванне караля Стаха”

2) “Зямля пад белымі крыламі”

3) “Нельга забыць”

4) “Чорны замак Альшанскі”

 

61. Лёс беларускага сялянства ў 1920 – 1930-я гг. адлюстраваны ў:

1) рамане Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”

2) рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

3) трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка”

4) рамане-эпапеі М. Лынькова “Векапомныя дні”

62. Аўтарам дылогіі “Партызаны” і “Хатынская аповесць”, а таксама адным з аўтараўдакументальнай кнігі “Я з вогненай вёскі…” з’яўляецца:

1) А. Адамовіч

2) В. Быкаў

3) А. Дудараў

4) І. Шамякін

63. Гісторыка-рэвалюцыйным падзеям прысвечаны аповесць Браняпоезд “Таварыш Ленін” і раман “Петраград – Брэст”, якія напісаў:

1) А. Адамовіч

2) І. Навуменка

3) І. Мележ

4) І. Шамякін

 

64. Першай беларускай аперэтай, пастаўленай у толькі што адкрытым Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі, стала:

1) “Надзея Дурава” А.Багатырова

2) “Паўлінка” Ю. Семенякі

3) “Яснае світанне” А. Туранкова

4) “Зорка Венера” Ю. Семенякі

65. Жахі фашысцкай няволі адлюстраваны ў славутым цыкле карцін “Лічбы на сэрцы” беларускім мастаком:

1) І. Ахрэмчыкам

2) В. Волкавым

3) Я. Зайцавым

4) М. Савіцкім

 

66. Мастацкая кінастужка рэжысёра М. Фігуроўскага “Гадзіннік спыніўся апоўначы” расказвае пра:

1) аперацыю падпольшчыкаў па ліквідацыі гаўляйтера В. Кубэ

2) подзвіг юнага партызанскага разведчыка М. Казея

3) гераічную дзейнасць падпольшчыцы В. Харужай

4) самую буйную дыверсію Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы

67. Кінастужку “Праз могілкі”, знятую ў 1964 г. і аднесеную па рашэнні ЮНЕСКА да 100 лепшых фільмаў свету, стварыў беларускі кінарэжысёр:

1) І. Дабралюбаў

2) В. Тураў

3) У. Корш-Саблін

4) Л. Голуб

68. Аўтарам мемарыяльнага комплексу “Прарыў” ва Ушацкім раёне і скульптурнага комплексу “Праклён фашызму” на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна з’яўляецца беларускі скульптар:

1) З. Азгур

2) А. Бембель

3) В. Анікейчык

4) С. Селіханаў

69. Вядомы беларускі скульптар С. Селіханаў сумесна з групай архітэктараў стварылі мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль:

1) “Прарыў”

2) “Хатынь”

3) “Праклён фашызму”

4) “Брэсцкая крэпасць-герой”

70. Манумент ў гонар маці-патрыёткі Настассі Фамінічны Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, створаны скульптарамі А.Заспіцкім, І.Міско, М.Рыжанковым, быў устаноўлены ў 1975 г. у горадзе:

1) Мінску;

2) Барысаве;

3) Жодзіна;

4) Оршы.

Беларусь сучасная

1.Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона:

o         27 ліпеня 1990г.;

•         25 жніўня 1991г.;

o         15 сакавіка 1994г.;

o         10 ліпеня 1994г.

2.Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята:

•         27 ліпеня 1990г.;

o         19 верасня 1991г.;

o         15 сакавіка 1994г.;

o         10 ліпеня 1994г.

3.Новая назва дзяржавы – “Рэспубліка Беларусь” і новая дзяржаўная сімволіка былі зацверджаны:

o         27 ліпеня 1990г.;

•         19 верасня 1991г.;

o         15 сакавіка 1994г.;

o         10 ліпеня 1994г.

4.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята:

o         27 ліпеня 1990г.;

o         19 верасня 1991г.;

•         15 сакавіка 1994г.;

o         10 ліпеня 1994г.

5.А.Р.Лукашэнка ўпершыню быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ў:

o         снежні 1991г.;

o         лістападзе 1993г.;

o         маі 1994г.;

•         ліпені 1994г.

6.Дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі быў падпісаны:

o         2 красавіка 1996г.;

•         2 красавіка 1997г.;

o         8 снежня 1999г.;

o         15 кастрычніка 2001г.

7.Дагавор аб старэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі быў падпісаны:

o         2 красавіка 1996г.;

o         2 красавіка 1997г.;

•         8 снежня 1999г.;

o         15 кастрычніка 2001г.

8.Прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:

o         Савет Міністраў;

o         Канстытуцыйны суд;

o         Камітэт дзяржаўнага кантролю;

•         Нацыянальны сход РБ.

9.Ніжняй палатай беларускага парламента з’яўляецца:

o         Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ;

o         Нацыянальны сход;

o         Вярхоўны Савет;

•         Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.

10.У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ выбіраецца:

o         100 дэпутатаў;

•         110 дэпутатаў;

o         115 дэпутатаў;

o         120 дэпутатаў.

11.Рэферэндум, на які выносілася пытанне аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, адбыўся:

•         14 мая 1995г;

o         24 лістапада 1996г.;

o         24 мая 1998г.;

o         17 кастрычніка 2004г.

12.Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкуецца:

o         15 сакавіка;

o         25 сакавіка;

•         3 ліпеня;

o         27 ліпеня.

13.Аўтарам гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака” з’яўлецца:

o         М. Савіцкі;

•         Л.Дайнека;

o         М.Чаргінец;

o         Р.Барадулін.

14.Звання “Героя Беларусі” першым быў удастоены:

o         П.Клімук;

o         М.Чаргінец;

•         У.Карат;

o         П.Пракаповіч.

15.У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі (пасля Рэферэндуму 24 лістапада 1996г.) Рэспубліка Беларусь стала:

o         парламентскай;

•         прэзідэнтскай;

o         унітарнай;

o         дэмакратычнай.

16.Праграма сацыяльна-экнамічнага развіцця Беларусі на 2001-2005 гг. прынята на:

o         І Усебеларускім з’ездзе;

•         ІІ Усебеларускім з’ездзе;

o         ІІІ Усебеларускім з’ездзе;

o         шляхам рэферэндума.

17.Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020г. прынята ў:

o         2002г.;

•         2004г.;

o         2005г.;

o         2006г.

18.Пастанова “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь” прынята:

o         15 верасня 1990г.;

•         20 верасня 1991г.;

o         25 верасня 1992г.;

o         27 верасня 1992г.

19.Эканамічнымі прыярытэтамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гг. былі названы:

o         індустрыялізацыя, экспарт, харчаванне;

•         экспарт, жылле, харчавнне;

o         жылле, НТП, харчаванне;

o         харчаванне, умацаванне дэмакратыі, экспарт.

20.Першая сесія Парламентскага сходу Расіі і Беларусі адбылася ў:

o         1994г.;

o         1995г.;

•         1996г.;

o         1997г.

21.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні ААН у:

o         1994г.;

•         1995г.;

o         1996г.;

o         1997г.

22.Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных Дзяржаў (СНД) падпісаны:

o         5 снежня 1991г.;

•         8 снежня 1991г.;

o         9 снежня 1991г.;

o         10 снежня 1991г.

23.У СНД у снежні 1991г. аб’ядналіся дзяржавы:

o         Грузія, Беларусь, Расія;

o         Беларусь, Казахстан, Расія;

o         Україна, Беларусь, Казахстан;

•         Беларусь, Расія, Україна.

24.Каардынацыйныя органы СНД знаходзяцца ў:

o         Маскве;

o         Алма-Аце;

•         Мінску;

o         Кіеве.

25.Інфляцыя – гэта:

o         выкарыстанне матэрыяльнай зацікаўленасці працоўных шляхам павелічэння заробку;

o         устанаўленне цвердага курсу нацыянальных грошай у адносінах да замежнай валюты;

•         абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарачэнне без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў;

o         увядзенне гаспадарчага разліку.

26.Тэрмін, які сведчыць аб новых формах гаспадарання на зямлі:

o         калгас;

o         саўгас;

•         фермерская гаспадарка;

o         закупка дзяржавай сельскагаспадарчых прадуктаў.

31.Суверэнітэт – гэта:

o         ажыццяўленне заканадаўчай улады толькі цэнтральнымі(вышэшымі) органамі;

o         форма добраахвотнага саюза паміж дзяржавамі;

•         палітычная незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады, якая не дапускае замежнага ўмяшальніцтва;

o         падпарадкаванне мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання цэнтральным.

32.Прэзідэнцкая форма рэспублікі канстытуцыйна была ўведзена ў Беларусі ў:

o         1990г.;

o         1994г.;

o         1995г.;

•         1996г.

33.Аўтар адноўленага крыжа Ефрасінні Полацкай:

o         М.Басалыга;

o         В.Ластоўскі;

o         У.Арлоў;

•         М.Кузьміч.

34.Аўтар оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”:

o         В.Скорабагатаў;

o         У.Караткевіч;

o         А.Мдзівані;

•         У.Солтан.

35.Аўтар цыкла карцін, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі:

o         Л.Шчамялёў;

o         У.Стальмашонак;

•         М.Савіцкі;

o         А.Кішчанка.

36. Беларуская мова, як адзіная дзяржаўная мова ў Беларусі, была абвешчана:

1) Законам “Аб мовах у Беларускй ССР” 1990 г.

2) рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 г.

3) рэспубліканскім рэферэндумам 24 лістапада 1996 г.

4) рэспубліканскім рэферэндумам 17 кастрычніка 2004 г.

 

37. У 2000 г. лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы стаў ураджэнец Беларусі:

1) М.А. Ельяшэвіч

2) А.Н. Сеўчанка

3) Ж.І. Алфёраў

4) Б.І. Сцяпанаў

38. Аднаўленнем у памяці народа імён забароненых раней выдатных беларускіх гісторыкаў стала публікацыя ў 1994 г. “Гісторыі Беларусі”:

1) М.В. Доўнар-Запольскага

2) В.Ю. Ластоўскага

3) У.М. Ігнатоўскага

4) У.І. Пічэты

 

39. Слаўнае гістарычнае мінулае Полацкага княства, пачаткаў Вялікага княства Літоўскага адлюстраваны ў раманах“Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”:

1) М. Чаргінца

2) Л. Дайнекі

3) У. Караткевіча

4) І. Шамякіна

 

40. Лёс салдата, яго паводзіны ў час вайны ў Афганістане адлюстраваны ў рамане:

1) “Сыны” М. Чаргінца

2) “Не ўсе мы згінем” І. Чыгрынава

3) “Злая зорка” І. Шамякіна

4) “Вяртанне да віны” І. Чыгрынава

41. У 1990-х гг. з’явілася новае пакаленне мастакоў, якія адлюстроўваюць культурна-гістарычную спадчыну; так, серыю графічных твораў “Помнікі дойлідства Беларусі” стварыў:

1) Ф. Янушкевіч

2) А. Марачкін

3) У. Басалыга

4) А. Кішчанка

 

42. Аўтар цыкла партрэтаў дзеячаў беларускай культуры, трыпціха, прысвечанага К. Каліноўскаму, стваральнік вітражоў у касцёле святых Сымона і Алены, “Чалавек года” ў 1992, 1996 гг. паводле Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы – гэта:

1) А. Кішчанка

2) Г. Вашчанка

3) М. Селяшчук

4) У. Стальмашонак

43. Аўтарам “Габелену стагоддзя”, якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны, і які ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, з’яўляецца:

1) А. Кішчанка

2) Г. Вашчанка

3) М. Селяшчук

4) У. Стальмашонак

44. Сярод тэатральных пастановак 90-х гг. ХХ ст., прысвечаных гістарычнай тэматыцы, вылучаюцца спектаклі, “Князь Вітаўт”, “Чорная панна Нясвіжа”, пастаўленыя па творах:

1) І. Чыгрынава

2) А. Дударава

3) М. Пінігіна

4) М. Пташука

 

45. У 2002 г. па выніках праведзенага конкурсу быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, які аднаўляе гімн БССР, тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны беларускім паэтам:

1) Г. Бураўкіным

2) Н. Гілевічам

3) С. Законнікавым

4) У. Карызнам

 

46. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны з’яўляюцца важнай тэмай беларускіх кінематаграфістаў і ў пачатку ХХІ ст., так, значны поспех мела кінастужка “У жніўні 44-га…” якую стварыў рэжысёр:

1) Ю. Ялховіч

2) М. Пташук

3) І. Дабралюбаў

4) В. Тураў

47. Шырокую папулярнасць і вядомасць на шматлікіх песенных фестывалях як у Беларусі, так і Расіі на рубяжы ХХ – ХХІ стагоддзяў набыў:

1) Дзяржаўны акадэмічны народны хор на чале з Г. Цітовічам

2) Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла на чале з Р. Шырмай

3) Дзяржаўны народны аркестр пад кіраўніцтвам І. Жыновіча

4) Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга

 

48. З 1993 г. стаў традыцыйным у Беларусі фестываль, які садзейнічае ўздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў і праводзіцца ў Маладзечне, – гэта:

1) “Славянскі базар”

2) “Магутны Божа”

3) фестываль беларускай песні і паэзіі

4) “Залаты шлягер”

 

49. У Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА унесена жамчужына гістарычнай спадчыны Беларусі:

1) архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы

2) палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі

3) Полацкі гісторыка-культурны запаведнік

4) Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне

 

50. Лепшы спартсмен свету 1991 – 2000 гг., як уладальнік шасці залатых медалёў, заваяваных на адной алімпіядзе, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, – гэта

1) І. Іванкоў

2) В. Шчэрба

3) Я. Карольчык

4) К. Хадатовіч


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 562; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!