Экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі 2016-2017 н.г



(павышаны ўзровень)

Білет № 1

1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: перыядызацыя, матэрыяльная і духоўная культура.

2. Беларусь у час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.: сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя, вынікі пераўтварэнняў.

3. Характарыстыка падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.

Білет № 2

1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V - ІХ стст.

2. Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў снежні 1917 – ліпені 1920 г.: напрамкі ў беларускім нацыянальным руху і асаблівасці афармлення савецкай формы дзяржаўнасці.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.

Білет № 3

1. Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі.

2. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі і польска-савецкай вайны 1919 –1920 гг. Вынікі для Беларусі Брэсцкага і Рыжскага мірных дагавораў.

3. Суаднясенне працэсаў у гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.

Білет № 4

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст.

2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага становішча. Удзел БССР у стварэнні Савецкага Саюза.

3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (геапалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.

Білет № 5

1. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст.

2. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: прычыны, асаблівасці ажыццяўлення, вынікі мадэрнізацыі.

3. Параўнальная характарыстыка працэсаў гісторыі Беларусі па самастойна вызначаных прыкметах.

Білет № 6

1. Працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага: перадумовы і прычыны, шляхі ўключэння беларускіх зямель у яго склад.

2. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.

3. Суаднясенне падзей у гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.

Білет № 7

1. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ – ХІV ст.

2. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы: палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя, стан культуры.

3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў.

Білет № 8

1. Збліжэнне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Крэўская унія 1385 г.: прычыны, умовы і наступствы.

2. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я – 1930-я гг.: асноўныя дасягненні і адлюстраванне сацыялістычнага будаўніцтва.

3. Раскрыццё прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі працэсамі.

Білет № 9

1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV - першай палове ХVІ ст. Грунвальдская бітва.

2. Пачатак Другой сусветнай вайны і ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР: прычыны і гістарычныя ўрокі.

3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.

Білет № 10

1. Гаспадарчае развіццё і сацыяльныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХІV - сярэдзіне ХVІ ст.

2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх стратэгічнае значэнне.

3. Параўнальная характарыстыка працэсаў у гісторыі Беларусі па самастойна вызначаных прыкметах.

Білет № 11

1. Культура Беларусі ў ХIV- першай палове ХVІ ст. Асаблівасці фарміравання беларускай народнасці.

2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць беларускіх калабарантаў.

3. Характарыстыка падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.

Білет № 12

1. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча Вялікага Княства Літоўскага ў яе палітычнай сістэме.

2. Разгортванне масавай барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны: формы, метады, асаблівасці супраціўлення.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.

Білет № 13

1. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове ХVІ - ХVІІІ ст. Валочная памера. Развіццё мануфактурнай вытворчасці. Магнацкае прадпрымальніцтва.

2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: стратэгічны план і тактыка дзеянняў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.

3. Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.

Білет № 14

1. Царква і рэлігія на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ - першай палове ХVІІ ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Распаўсюджванне ўніяцтва.

2. Грамадска-палітычнае жыцце, сацыяльна-эканамічнае развіццё, стан культуры ў БССР у 1945 – 1953 гг. Удзел БССР у заснаванні ААН.

3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў.

Білет № 15

1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ-першай палове ХVІІ ст. Пашырэнне ўплыву Адраджэння.

2. БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг.: грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце.

3. Суаднясенне працэсаў у гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.

Білет № 16

1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ - ХVІІІ ст. Уплыў Асветніцтва.

2. БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча.

3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (геапалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.

Білет № 17

1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.

2. БССР у другой палове 1980-х гг.: змены ў грамадска-палітычным жыцці і сацыяльна-эканамічным становішчы. Вынікі рэфармавання.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.

Білет № 18

1. Беларускія землі пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі: грамадска-палітычнае, саслоўнае, канфесійнае, сацыяльна-эканамічнае становішча.

2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва БССР у другой палове 1950 -х – 1980-я гг.: уклад у фарміраванне індустрыяльнага грамадства, адлюстраванне нацыянальна-культурных асаблівасцей і гістарычнага мінулага.

3. Суаднясенне падзей ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.

Білет № 19

1. Беларусь у першай палове ХІХ ст. Грамадска-палітычныя рухі. Вынікі рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пачатак прамысловага перавароту.

2. Абвяшчэнне і станаўленне Рэспублікі Беларусь у першай палове     1990-х гг.: прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту.

3. Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.

Білет № 20

1. Адукацыя і навука, літаратура і мастацтваБеларусі ў першай палове ХІХ ст.

2. Грамадска-палітычнае жыцце ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове    90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.: асновы дзяржаўнага ладу і выбар мадэлі кіравання.

3. Аналіз грамадска-гістарычнай (сацыяльна-эканамічнай) з’явы на падставе статыстычных даных.

Білет № 21

1. Грамадска-палітычныя рухі ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь: распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.

Білет № 22

1. Падзеі расійскіх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух.

2. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: прынцыпы і шматвектарны характар.

3. Выказванне аргументаванага пункту гледжання на адну з праблем гістарычнага развіцця Беларусі.

Білет № 23

1. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

2. Развіццё навукі, адукацыі, культуры ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь: асноўныя дасягненні.

3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.

Білет № 24

1. Развіццё адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва Беларусі ў 60-я гг. ХІХ -пачатку ХХ ст. Пачатак працэсу фарміравання беларускай нацыі.

2. Дасягненні беларускага савецкага і сучаснага алімпійскага спорту.

3. Раскрыццё прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі працэсамі.

Білет № 25

1. Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.

2. Захаванне гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Аналіз грамадска-гістарычнай (сацыяльна-эканамічнай) з’явы на падставе статыстычных даных.

 


Дата добавления: 2018-04-04; просмотров: 275; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!