Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы

Утварэнне ССРБ

11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітуліравала перад Антантай. Падпісана Кампьенскае перамір’е. Урад РСФСР дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор. Да сярэдзіны лютага 1919 г. Савецкія войскі занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваненых землях ствараліся органы савецкай улады.

Студзень 1918 г. = створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пры Народнам камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР

Снежань 1918 г. = канферэнцыя беларускіх секцый РКП( б) у Маскве прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі

30 снежня 1918 г. ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя, дэлегаты якой  выказаліся за абвяшчэнне ССРБ. Канферэнцыя абвясціла сябе I з’ездам Кампартыібальшавікоў Беларусі.

1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест  Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі, у якім абвяшчалася стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. (ССРБ). Старшыня Зм. Жылуновіч.

2-3 лютага 1919 г.  Першы Ўсебеларускі з’езд Саветаў у Мінску

Рашэнні з’езда:

1) Устанавіў федэратыўны саюз з Савецкай Расіяй і прыняў Канстытуцыю. Найвышэйшая ўлада належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаўчы камітэт.

2) Выбраў ЦВК, які ўзначаліў А. Мяснікоў замест Жылуновіча

3) Прынята рашэнне аб ўтварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел ССР) са сталіцай у Вільні.

Літбел

Літбел - буферная дзяржава.

Прэзідыум ЦВК Літбел узначаліў К. Г. Цыхоўскі.

У складзе яе ўрада (СНК) на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам не было ніводнага беларуса. Усе беларускае, нават мова, лічылася контррэвалюцыйным.

ЛітБел праіснавала да жніўня 1919 г., калі на яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг.

Другое абвяшчэнне ССРБ

Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 года Дэкларацыю аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ).

Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

Утварэнне СССР.

З лета 1922 г. пачаўся пошук і выпрацоўка канкрэтных формаў аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву.

Прапановы:

  1. Сталінскі план «аўтанамізацыі.
  2. Ленінскі план федэрацыі, у якую на раўнапраўнай аснове аб’ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі з правам выхада з гэтага саюза.

 

Утварэнне СССР

У склад СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек.

А.Р. Чарвякоў стаў адным

з чатырох старшынь

Прэзідыума ЦВК СССР.

СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх краін, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, фінансы, узброеныя сілы, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. У той жа час кожная саюзная рэспубліка мела свае Канстытуцыі, органы ўлады і кіравання.

Грамадска-палітычная сістэма

1. Манапольнае становішча ў грамадстве заняла Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б.

2. Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў лічыліся асновай савецкага грамадства

Прафсаюзы.

4. Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі (КСМБ = камсамол)

Канстытуцыя
1924 г. і 1927 г.

Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята ў 1924 г. на другім з’ездзе Саветаў СССР.

ЦВК складаўся з 2-х палат: Савет Саюза і Савет нацыянальнасцей.

Канстытуыя БССР была прынята ў 1927 па абразцу Канстытуцыі СССР.

У 1937 г. была прынята 3-яя Канстытуцыя БССР.

Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы

Палітычныя рэпрэсіі.

У сярэдзiне 1930-х гадоў умацоўваецца асабістая ўлада Сталіна (культ асобы – узвялічванне яго ролі, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей). У яго руках знаходзiцца заканадаўчая i судовая ўлада. Грамадскiя арганiзацыi працоўных фактычна не дзейнiчаюць. Саветы ствараюць толькi бачнасць улады.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю, як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”. А ў 1937 г. па яе ўзору і падабенству – Канстытуцыя БССР (прынятаНадзвычайным Х11 Усебеларускім з’ездам Саветаў 19 лютага 1937 г). У новай.

У Канстытуцыі ўпершыню было заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.Канстытуцыя тэарытычнабыла самай дэмакратычнай Канстытуцыяй у свеце, але словы разыходзілася са справай.

Пад прыкрыццём сталiнскай формулы аб абвастрэннi класавай барацьбы па меры руху да сацыялiзму груба парушалiся правы чалавека. Жорстка караліся любыя адступленні ад марксісцка-леніскай ідэалогіі і сумненні ў правільнасці распрацаванага І. Сталіным курсу на пабудову сацыялізму.

Палітычныя рэпрэсіі

Першай была распрацавана так званая справа "Саюз вызвалення Беларусі" і ў 1930 г. пачаліся арышты яе "членаў".

Найбольшы пік палітычных рэпрэсій прыйшоўся на 1937-1938 гг. У 1935-1940 гг. былі растраляны больш за 28 тыс. нашых суайчыннікаў. Ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі: М. Гiкала (сакратар ЦК КП(б)Б), А. Чарвякоў (старшыня ЦВК БССР), М. Галадзед (старшыня СНК БССР), З. Ф. Жылуновiч (старшыняСНК БССР), Я. Б. Гамарнiк (сакратар ЦК КП(б)Б) і інш.

У 1937-1941 гг. асуджаных растрэльвалі пад Мінскам ва ўрочышчы Курапаты, у Лошыцкім яры, на ўскрайку парка Чэлюскінцаў. Першы растрэл адбыўся 29 кастрычніка 1937 г. У гэты дзень быў растраляны Б. Тарашкевіч.

Апублікаваныя падлікі, складзеная электронная база данных паказваюць, што ўсяго у БССР у 1935 – 1940 гг. ад палітычных рэпрэсій пацярпела больш за 85 тыс грамадзян Беларусі, з якіх больш за 28 тысяч былі растраляны.

• Актыўны ўдзел у правядзеннi рэпрэсiй прымалi наркомы НКУС БССР Г. Малчанаў, Б. Берман, А. Наседкiн, Л. Цанава.

Рыжскі мірны дагавор

18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшай. Прадстаўнікоў Рады БНР у Рыгу не дапусцілі, а Рэўком БССР даручыў прадстаўляць інтарэсы Беларусі дэлегацыі РСФСР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы адышла тэрыторыя Заходняй Беларусі з плошчай 113 тыс. кв. км і насельніцтвам каля 4 млн чалавек.

«Крэсы усходнія» - Назва, якую атрымалі заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы.

Польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі зямлі асаднікам – былым афіцэрам і чыноўнікам польскай арміі. Асаднікі выконвалі паліцэйскія функцыі ў адносінах да мясцовага насельніцтва і былі сацыяльнай апорай польскай улады.

Палітыка «санацыі»

ыў заменены пажыццёвым зняволеннем. Польскі ўрад праводзіў палітыку “санацыі” (аздараўленне). Гэта ваенна-аўтарытарны рэжым (рэжым асабістай ўлады) пад кіраўніцтвам Ю. Пілсуцкага, які быў устаноўлены ў выніку дзяржаўнага перавароту 1926 г. у Польшчы, у тым ліку і Заходняй Беларусі.

Па ўсёй тэрыторыі “ўсходніх крэсаў” лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся “пацыфікацыя”. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі – дэфензіве. Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклёпу, запужвання і фізічных катаванняў. У сувязі з такой палітыкай польскіх улад пачалася масавая эміграцыя насельніцтва Заходняй Беларусі і нацыянальна-вызваленчая барацьба.

Асабліва шырокі размах набыла партызанская барацьба на Віленшчыне, Палессі, Навагрудчыне. Тут партызанскія атрады ўзначальвалі К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.З.Корж.

У 1923 г. была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая ў наступным годзе ўзначаліла партызанскі рух.

 У 1924 г. быў утвораны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Адным з яго кіраўнікоў была В.З. Харужая.

Масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй была Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), створанай у 1926 г. Яна мела сваю праграму, галоўным у якой было самавызначэнне Заходняй Беларусі. Найбольш вядомым дзеячамі грамады былі Б.А. Тарашкевіч, С.А. Рак-Міхайлоўскі, П.В. Мятла, П.П. Валошын. У 1927 г. Грамада была афіцыйна забаронена, больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў прыцягнуты да судовай адказнасці.

• Польскія улады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер (канцлагер), куды змяшчалі нязгодных з рэжымам “санацыі”. Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі.

• На смяротнае пакаранее быў асуджаны Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд б

 

• Тэрыторыя Заходняй Беларусі была далучана да БССР у 1939 г. 17 верасня 1939 г., згодна з пактам Молатава-Рыбентрпопа, пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі і адбылося далучэнне.

 


Дата добавления: 2022-12-03; просмотров: 34; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!