Зраб i це пераклад-пераказ і аналіз прафесійна арыентаванага  тэксту.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Фiлiял БНТУ “Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж”

Абавязковая кантрольная работа па вучэбнай дысцыпліне

“Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Тэст

1 . Якія з прыведзеных азначэнняў, выказванняў суадносяцца са словам мова, якія — са словам маўленне?

а) … — мова ў дзеянні, мова ў працы;

б) … — сістэма сродкаў, якія забяспечваюць суразмоўніцтва;

в) … — працэс выкарыстання моўных адзінак для перадачы пэўнага зместу;

г) … — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;

д) … — з’ява сацыяльная (грамадская), … — з’ява індывідуальная;

е) … — істотная адзнака этнічнага калектыву — народа, нацыі;

ж) … — заўсёды камусьці адрасавана, адбываецца ў пэўных абставінах;

з) … — сукупнасць лексічных, граматычных і іншых сродкаў выражэння думак;

і) … — вуснае і пісьмовае валоданне моваю.

2. Адзначце пункт, у якім пералічаны рысы, уласцівыя афіцыйнаму стылю:

   а. Эмацыянальнасць, адкрытая ацэначнасць, вобразнасць, пабуджальнасць;

   б. Лагічнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, абагульненасць, адносіны да з’яў і      падзей не выражаны;

  в. Вобразнасць, эмацыянальнасць; адносіны да падзей  і  з’яў  выражаны;

  г. Канстатацыйна-прадпісальны характар тэкстаў, дакладнасць, высокая ступень стандартызацыі, неасабовасць выкладу;

д. Экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, жывое, вольнае ў выбары слоў  і выразаў маўленне, выразна бачны адносіны аўтара да суразмоўцы.

3. Адзначце пункт, у якім пералічаны моўныя сродкі, характэрныя для навуковага стылю:

а. Грамадска-палітычная, стылістычна афарбаваная лексіка і фразеалогія, высокая частотнасць назоўнікаў у назоўным і родным склоне, назоўнікаў з суфіксамі –осць (-асць), -ств (-цтв), -ізм, -іст, клічныя і пабуджальныя сказы, сказы з інверсійным парадкам слоў, сказы-звароты, рытарычныя пытанні;

б. Лексіка справаводства, моўныя штампы, адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі; частае выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў, адносных прыметнікаў, адсутнасць форм 1-й і 2-й асобы займеннікаў і дзеясловаў; складаныя сказы, дзеепрыметнікавыя і дзеепрыслоўныя звароты, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі;

в. Тэрміны, словы з прамым значэннем, абстрактная лексіка; перавага назоўнікаў і прыметнікаў над дзеясловамі; сказы з прамым парадкам слоў, з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі, складаназалежныя сказы, апавядальныя сказы.

4. Прачытайце тэкст і адзначце, якія характарыстыкі яму адпавядаюць:

а. сфера выкарыстання – мастацкі твор;

б. мэта выкарыстання – уздзейнічаць на свядомасць людзей, перадаючы пэўную інфармацыю;

в. жанр – даклад на навуковую тэму;

г. асноўныя стылёвыя рысы – эмацыянальнасць, адкрытая ацэначнасць, вобразнасць, пабуджальнасць;

д. моўныя асаблівасці – тэрміны, словы з прамым значэннем, абстрактная лексіка; перавага назоўнікаў і прыметнікаў над дзеясловамі; сказы з прамым парадкам слоў, з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі, складаназалежныя сказы, апавядальныя сказы;

е. стыль мастацкі.

  Ні адзін свядомы чалавек не стане адмаўляцца ад сваёй мовы! Для яго яна – багаты дар, адзін з найвышэйшых духоўных здабыткаў, незаменны сродак нацыянальнага самавыражэння. Толькі яна ўвасабляе ў сабе ўсё тыповае, спецыфічнае для культуры таго ці іншага народа, і таму толькі яна ў стане данесці сапраўды нацыянальную сутнасць яго духоўных і культурных набыткаў.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкай па стылёвай  прыналежнасці:

а.  Неба было над лясамі сіняе і ціхае. Восень

 зрабіла сваё і адпачывала на палянцы.

                                                                                          1. Навуковы стыль

 б.  У верасні 1975г. у Жодзіна быў усталяваны

 помнік Настассі Купрыянавай, усе пяць сыноў якой

 загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

                                                                                         2. Афіцыйны стыль

  в.  -  А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі!

        - Я пастаю, панічок...                                                        

г. Тэлемост – тэлевізійная сувязь на далёкія                           3. Публіцыстычны

 адлегласці з дапамогай касмічных установак, прыбораў.                       стыль

д. Кожны чалавек мае права на жыццё,

 на свабоду і на асабістую недатыкальнасць.                         4. Мастацкі стыль   

е. У фондах бібліятэкі захоўваецца каля 70 тысяч                   

 асобнікаў каштоўнай рэдкай літаратуры,

 найбольш раннія дакументы датуюцца 14 стагоддзем.

                                                                                              5.Гутарковы стыль

  ж. Валуны- згладжаныя вадой ці лёдам абломкі горных

  парод. Ледавіковыя валуны трапляюцца на ўсёй

  тэрыторыі Беларусі, найбольш на канцова-марэнных узвышшах.

                                                   Заданні

Зраб i це пераклад-пераказ і аналіз прафесійна арыентаванага  тэксту.

 

 

Выкладчык беларускай мовы  Башылава В.У.


Дата добавления: 2022-12-03; просмотров: 44; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!