Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, 2 – пач. 1 тыс. да н.э.

ТЭМА 1. Жыццё і гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі

 

План:

 

1. Перыядызацыя першабытнага грамадства

2. Каменны век

3. Бронзавы век

4. Жалезны век

5. Духоўная культура старажытных людзей

 

Перыядызацыя першабытнага грамадства

 

Вучоныя вылучаюць дзве перыядызацыі гісторыі першабытнага грамадства: археалагічную і агульнагістарычную.

Археалагічная перыядызацыя звязана з асноўным відам матэрыяла, з якога былі зроблены прылады працы старажытных людзей і складаецца з трох перыядаў або вякоў: каменны, бронзавы, жалезны. Межы гэтых перыядаў вызначаюцца вучонымі толькі прыкладна, па даных археалагічных раскопак. Таму гэта перыядызацыя называецца археалагічнай.

Агульнагістарычная перыядызацыя. Звязана з тыпам супольнасцей (аб'яднанняў, калектываў) першабытных людзей.

 

 

(Для даведкі: Пры датаванні гістарычных падзей вельмі часта выкарыстоўваецца выраз «тысяч гадоў таму». У гэтым выпадку адлік часу вядзецца паводле сучаснага летазлічэння. Пры ўжыванні выразу «тысяч гадоў да н. э.» летазлічэнне пачынаецца ад нараджэння Ісуса Хрыста — 1 год н. э. (адзначаецца на «стужцы часу» скарочана — Н. X .).

 

 

Першыя спробы пранікнення першабытнага чалавека на тэрыторыю Еўропы датуюцца прыкладна 40—35 тыс. гадоў таму. Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў вельмі халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) выяўлены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 24—21 тыс. гадоў да н.э. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а такса косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для будаўніцтва жылля. У сярэдзіне жылля знаходзілася вогнішча, абкладзенае камянямі. Зверху жыллё пакрывалася шкурамі жывёл і нагадвала шалаш, паглыблены ў зямлю.

 

2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, 35-3 тыс. гадоў да н.э.

 

Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна ў канцы 3-га тысячагоддзя н. э. На яго працягу адбылося некалькі наступленняў ледавіка. Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей у галіне матэрыяльнай культуры был: асваенне агню, а таксама выраб востраканцовых сякучых, рэжучых і колючых прылад. На той тэрыторыі, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтва каранёў, клубняў (для гэтага выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострь камяні), загонным паляваннем на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзід (коп'яў), а таксама рыбалоўствам (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі).

Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такую гаспадарку называюць прысвойвальнай, або спажывецкай.

Пасля адыходу апошняга ледавіка (прыкладна 8 тыс. гадоў да н. э. адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была заселена больш дробнымі ляснымі звярамі. Маманты і іншыя буйныя жывёлы зніклі). Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем (у гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручанаячалавекамжывёла), пераходзілідааселаг ладу жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Прыкладна з 5-га тысячагоддзя да н. э. зараджаюцца ганчарства і ткацтва. Людзі пачалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля (або ў цэнтр вогнішча), бо ў той яшчэ не ведалі, што такое стол. Ганчары спачатку выцягвалі гліняную стужку, налеплівалі яе ў выглядзе спіралі і загладжвалі. Затым на гаршчок наносілі арнамент і абпальвалі на агні. Ткацтва развівалася з улікам вопыту пляцення рыбалоўных сетак.

Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў адзіных на тэрыторыі Усходняй Еўропы шахтах — вертыкальных калодзежах глыбінёй 3—5 м, якія знойдзены археолагамі на беразе ракі Рось каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Яны існавалі 2 тыс. гадоў да н. э. У наш час, каб захаваць унікальны помнік, вусці шахт былі закрыты круглымі бетоннымі плітамі дыяметрам 1,5 м.

Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Роднасць першапачаткова лічылася па мацярынскай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці тагачаснага першабытнага грамадства (гэты лад жыцця называюць мацярынскім родам, або матрыярхатам).

 

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, 2 – пач. 1 тыс. да н.э.

 

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі датуецца пачаткам 2-га тысячагоддзяда н. э. — канцом VIIIст. да и. э. У гэты час з'явіліся вырабы з медзі і бронзы, якія траплялі на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу.

Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Такім чынам, на мяжы каменнага і бронзавага вякоў адбываецца переход ад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Спачатку земляробства было матычным (асноўнай прыладай працы служыла матыка), а потым — падсечна-агнявым. Пры такім відзе земляробства старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю прымянялі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд. Паступова пашыраюцца такія хатнія промыслы, як прадзенне і ткацтва.

Пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства азначаў у галіне матэрыяльнай культуры пераход ад прысвойвальнай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым відзе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе. Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену мацярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі род (патрыярхат), або вялікая патрыярхальная сям'я.

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з краінамі Старажытнага Усходу. Індаеўрапейцаў часам называюць арыйцамі (ад назвы «арыі», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассяліліся на тэрыторыі Ірана і дасягнулі Індыі). Лічаць, што індаеўрапейцы былі вынаходнікамі кола, таму што вялі качавы спосаб жыцця. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны выкарыстоўвалі медныя і бронзавыя прылады працы, якія былі больш зручныя ў параўнанні з каменнымі. У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яднанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія былі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

 

4. Железны век натэрыторыі Беларусі, VII ст. да н. э. – канец V ст.н.э.

 

Железны век натэрыторыі Беларусі пачаўся ў VII ст. да н. э. і доўжыўся да канца V ст. н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду (яе яшчэ называлася балотнай, таму што знаходзілі па бурым колеры на балоце або пад дзірваном лугу) і выплаўлялі з яе ў сырадутных печах-домніцах (печах, зробленых з гліны) порыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным (выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам — наканечнікам).

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення лішкаў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З'явіліся багаты і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць  умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.

 

5. Духоўная культура старажытных людзей

 

Духоўная культура старажытных людзей была абумоўлена іх немагчымасцю растлумачыць прыродныя з'явы (маланку, гром і інш.), што выклікала веру ў надзвычайныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, якая здольна жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Таму ўзніклі абрады пахавання, калі цела памерлага закопвалі ў зямлю галавой на захад, тварам да ўзыходзячага сонца ці спальвалі на агні, бо ён лічыўся свяшчэннай сілай. Нябожчыку клалі яго рэчы, нібыта патрэбныя ў «замагільным жыцці». Гэта былі ўпрыгажэнні, зброя, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку. Існаваў звычай насыпаць над магіламі курганы з пяску ці іншага грунту, сярэдняя вышыня якіх складала 1 —2 м. Старажытныя людзі верылі ў існаванне замагільнага жыцця, У духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы. Была р'аспаўсюджана вера ў звышнатуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жывёлай ці раслінай, што ўвасобілася ў шанаванні сонца, агню, у пакланенні вужам, у прызнанні магічнай сілы камянёў. Такімі былі адны з першых формаў рэлігіі — веры чалавека ў надзвычайныя сілы. Вераванні старажытных жыхароў Беларусі дайшлі да нас у міфах (апавяданнях) аб курганах-валатоўках, дзе пахаваны асілкі (волаты), аб папараць-кветцы і інш.

Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікненне першабытнага мастацтва. Першым яго прыкладам з'яўляецца скульптура — стварэнне аб'ёмнага вобраза. Сведкамі ўзнікнення мастацтва сталі статуэткі з дрэва, каменю, косці, якія адлюстроўвалі жанчын, мужчын, лася, качку, арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні (падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі), музычныя інструменты (бубен, дудкі).

 

Асноўныя даты:

 

40-35 тыс. г. да н.э. – пранікненне чалавека на тэрыторыю Еўропы

26-10 тыс. г. да н.э. – засяленне Беларусі чалавекам сучаснага фізічнага тыпу.

35-3 тыс. г. да н.э. – каменны век, (3 перыяды: палеаліт, мезаліт і неаліт)

26-24 тыс. г. да н.э. – стаянкі краманьёнцаў каля в. Юравічы і Бердыж Гомельскай вобласці.

2500-1800 гг. да н.э. – неалітычная рэвалюцыя – пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.

2 тыс. г. да н.э. – здабыча крэменю ў шахтах пасёлак Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

2 – пач. 1 тыс. да н.э. – бронзавы век

VII ст. да н. э. – канец V ст.н.э. – жалезны век.

 

Асноўныя паняцці:

 

Тыпы земляробства: матычнае, лядна- або падсечна-агнявое і ворнае.

Словы-тэрміны: перыядызацыя, домніца, крыца, балотная жалезная руда, барана-сукаватка, рала, гарадзішча, індаеўрапейцы (арыі), ганчарства, ткацтва.

Тып гаспадарак: прысвойваючая або спажывецкая і вытворчая.

 

 

 

 


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 26; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!