IV. Замацаванне новага матэрыялу.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Псіхалагічная хвілінка.

¾ Заплюшчыце вочы, узгадайце сваю самую вялікую перамогу. Успомніце, як вы сябе адчувалі. Запомніце свае адчуванні. Расплюшчыце вочы. Прыступаем да працы.

II. Актуалізацыя ведаў.

¾ Што такое скланенне?

¾ Колькі склонаў у беларускай мове?

¾ Як вызначыць склон назоўніка?

Практыкаванне № 134. с. 83.

Індывідуальная работа.

3 дапамогай практыкавання № 124. с. 78 праскланяць словы. (Працуюць 3 вучні.)

Сасна, зямля             Стол, неба          Ноч, радасць

III. Хвілінка чыстапісання.

— Знайдзіце агульнае ў словах. (Назоўнікі, ж.р., пачынаюцца на «з».)

¾ Зрабіце разбор наступнага сказа:

Зімой кружаць завеі і завірухі.

IV. Тлумачэнне новага матэрыялу.

· Аналіз табліцы тыпаў скланення назоўнікаў. Вызначэнне тыпу скланення назоўнікаў зерне, ноч, карта. Скланенне гэтых назоўнікаў з апорай на табліцу

Практ. 135, с. 84.

· Знаёмства са спосабам вызначэння тыпу скланення назоўнікаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 84).

· Аналіз фармулёўкі правіла (с. 85).

· Размеркаванне назоўнікаў па групах з улікам тыпу скланення. Дапаўненне тэксту назоўнікамі 2-га скланення ў патрэбнай форме

Практ. 136, с. 85.

· Складанне па падказках алгарытму вызначэння тыпу скланення назоўніка

практ. 137, с. 86.

V. Замацаванне новага матэрыялу.

· Чытанне прыказак, тлумачэнне іх сэнсу. Тлумачэнне правапісу выдзеленых

літар. Пісьмо па памяці. Вызначэнне тыпу скланення назоўнікаў, якія сустрэліся

ў запісанай прыказцы

Практ. 138, с. 86.

· Састаўленне слоў. Вызначэнне тыпу скланення назоўнікаў

  практ. 139, с. 86

VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Тэст «Так ці не».

Калі адказ станоўчы («так»), ставіцца «+», адмоўны («не») — «-».

1.У беларускай мове 6 склонаў. (+.)

2.Родны склон адказвае на пытанні: «каго?», «чаго?». (+.)

3.Назоўны склон адказвае на пытанні: «кім?», «чым?». (-.)

4.Месны склон ужываецца без прыназоўнікаў. (-.)

5.Каб вызначыць склон назоўніка трэба паставіць пытанні. (+.)

¾ Працягніце выказванні:

Усё зразумела, магу расказаць...

Неўпэўнены, трэба папрацаваць...

Нічога не зразумеў, патрэбна дапамога...

VII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 140. с. 86. Выконваць па ўмове падручніка.

 

Тэма: Назоўнікі 1-га скланення, іх канчаткі

Мэта: Пазнаёміць з асаблівасцямі скланення назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі -а, -я; па-назіраць за залежнасцю канчатка ад націску і ад тыпу асновы; вучыць утвараць склонавыя

формы назоўнікаў 1-га скланення з апорай на табліцу, вызначаць склон назоўнікаў па

пы таннях і канчатках; развіваць граматычны лад маўлення навучэнцаў; выхоўваць патрыя-тычныя пачуцці.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Псіхалагічная хвілінка.

* *

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

¾ Падбярыце прыметнікі да слова «ліова». (Родная, ласкавая, ліілагуч- ная, прыгожая, звонкая, цікавая.)

I. Актуалізацыя ведаў

¾  Назавіце скланнені назоўнікаў?

¾ Як вызначаецца тып скланення назоўнікаў? ( па Н.скл. адз. л.)

¾ Якія назоўнікі адносяцца да 1-га скланення? 2-га? 3-га?.

¾ Які алгарытм вызначэння тыпу скланення?.

 

II. Хвілінка чыстапісання.

¾ Растлумачце лексічнае значэнне апошняга слова. Вызначце ў ім корань.

¾ Разбярыце сказ па членах сказа, вызначце часціны мовы.

¾ Вызначце склон назоўніка, які з’яўляецца дзейнікам:

Паштальён прынёс мне паштоўку ад сябра.

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

 

· Вызначэнне тыпу скланення і тыпу асновы назоўнікаў. Групоўка назоўнікаў 1-га

скланення ў залежнасці ад тыпу асновы

Практ. 141, с. 87.

· Аналіз табліцы скланення назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі -а,-я. Вызначэнне

тыпу асновы назоўнікаў каса, песня, нара, мука. Скланенне гэтых назоўнікаў з апорай на

табліцу

Практ. 142, с. 88.

· Знаёмства з залежнасцю канчатка назоўнікаў ад націску і ад тыпу асновы ў працэсе

аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 88).

IV. Замацаванне новага матэрыялу.

 

· Чытанне прыказак, тлумачэнне іх сэнсу. Спісванне. Знаходжанне ў сказах

назоўнікаў 1-га скланення, вызначэнне іх склону, абазначэнне канчаткаў

Практ. 143, с. 89.

· Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Выбарачнае спісванне. Знаходжанне ў сказах

назоўнікаў 1-га скланення, вызначэнне іх склону, абазначэнне канчаткаў. Вусныя

выказванні вучняў пра выпадкі выратавання людзей жывёламі

практ. 144, с. 89—90.

· Складанне словазлучэнняў з рознымі формамі назоўніка школа. Вызначэнне

склону назоўніка ў словазлучэннях, абазначэнне яго канчаткаў

практ. 145, с. 90

Дадатковае заданне.

Адзін вучань працуе ля дошкі, потым праводзіцца праверка.

1.Скласці і запісаць сказы са словамі: восень, зіма, дрэвы, людзі.

2.Падкрэсліць дзейнік і выказнік, вызначыць склон дзейніка.

3.Падрыхтаваць паведамленне пра назоўны склон.

 

VI . Вынікі ўрока. Рэфлексія.

  Успомніце, якія задачы перад сабой ставілі ў пачатку ўрока.( Дзеці ўспамінаюць задачы.)

- Ці змаглі мы іх выканаць?

Узаемааапытванне па табліцы практ. 142.

аснова слова - канчаткі

Рэфлексія "Лісточкі"

 

V. Дамашняе заданне.

Практ. 146( па ўмове практыкавання)

 

Тэма: Назоўны, родны  і вінавальны склоны

Мэты: Пазнаёміць з канчаткамі назоўнікаў 1-га скланення ў формах назоўнага, роднага і вінавальнага склонаў; вучыць утвараць формы роднага і вінавальнага склонаў назоўнікаў 1-га скланення; развіваць арфаграфічную пільнасць, вуснае звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць эстэтычныя пачуцці

 

I . Арганізацыйны момант.

* *

Празвінеў званок.

Пачынаецца ўрок.

Будзем добра працаваць.

¾ Прачытайце чатырохрадкоўе з лагічным націскам на падкрэсленых словах.

¾ Запішыце сказ, які вам больш спадабаўся.

I. Хвілінка чыстапісання.

¾  Расшыфруйце тэму ўрока. (Родны склон.)Акрамя роднага мы будзем знаёміцца з вінавальным і назоўным склонамі.

¾ Што запісалі на другім радку? (Прыназоўнікі, якія стасуюцца з назоўнікамі ў родным склоне.)

¾ Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону, запішыце іх.

Радзіма, Беларусь, народ.

¾ Запішыце сказ. Растлумачце яго сэнс.

Без Радзімы чалавеку вельмі цяжка.

II. Тлумачэнне новага матэрыялу.

¾  Раскажыце пра назоўны, родны і вінавальны склоны, карыстаючыся табліцай.

Запішыце апорныя схемы.

Н.скл. - ёсць (хто?) (што?) , галоў ны член сказа.

Р. скл.няма (каго?) (чаго?); ад, без, з, з-за, у, каля, да, для; даданы член сказа.

В.скл. - бачу (каго?) (што?); у, на, даданы член сказа.

 

¾ Раскажыце адзін аднаму ў парах усё, што вы ведаеце пра гэтыя склоны назоўніка.

III. Замацаванне новага матэрыялу.

 

· Вызначэнне склону і канчаткаў назоўнікаў у прапанаваных словазлучэннях і сказах

Практ. 147, с. 91.

· Знаёмства з канчаткамі назоўнікаў 1-га скланення ў формах назоўнага, роднага

і вінавальнага склонаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 91).

· Чытанне і адгадванне загадкі. Запіс загадкі, вызначэнне склону і дапісванне патрэбных канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення. Запіс назоўніка-адгадкі. Утварэнне форм роднага і вінавальнага склонаў гэтага назоўніка

Практ. 148, с. 91—92.

· Складанне словазлучэнняў па схемах. Складанне сказа з адным спалучэннем

слоў на выбар

Практ. 149, с. 92.

· Чытанне тэксту. Дапаўненне яго патрэбнымі формамі назоўнікаў 1-га скланення. Гутарка па змесце тэксту. Выбарачнае спісванне. Вызначэнне склону назоўнікаў 1-га скланення.

· Развіццё мовы. Складанне вуснага апісання сняжынак з выкарыстаннем апорных слоў.

Практ. 150, с. 92—93

Адначасова вучні працуюць па картках індывідуальна.

Картка №1

Прачытай і адгадай загадкі. Спішы, вызнач склон назоўніка.

· Ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі.

· Без пілы, без сякеры, а масты будуе.

· 3 вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.

· Лёгка з зямлі падымаеш, а далей сваёй рукі не кінеш.

(Адгадкі: месяц, мароз, снег, пяро.)

Картка № 2

Спішы, раскрываючы дужкі. Вызнач склон назоўнікаў.

      Над нарой (ліса) жыла вавёрка. Вавёрка скакала з (галінка) на (галінка), насміхалася з (ліса). Аднойчы раніцай (ліса) легла каля (нара), прыкінулася мёртвай. Вавёрка кінула ў (ліса) шышку. Ліса не зварухнулася. Тады вавёрка прабегла каля (ліса).

3) Рубрыка «Гавары правільна . Будзьце ўважлівыя», с. 92.

V . Вынікі ўрока. Рэфлексія.

¾ Пра якія склоны гаварылі?

¾ Якія ў іх словы-памочнікі?

¾ На якія пытанні адказвае назоўнік у вінавальным склоне?

¾ 3 якімі прыназоўнікамі ўжываецца назоўнік у родным склоне?

¾ Якім членам сказа з’яўляецца назоўнік у родным склоне, у назоўным склоне?

¾ Раскажыце пра значэнне роднага склону.

¾ 3 якім настроем заканчваеце ўрок?

¾ Ці задаволены сваёй працай?

IV. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 151,с. 93

 


Дата добавления: 2019-11-16; просмотров: 210; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!